Белорусский портал в Казахстане

Кантэнт некалькіх Telegram-каналаў прызнаны экстрэмісцкім



Пра гэта паведамляе Генпракуратура.

Так, па заявах пракуратуры Стаўбцоўскага раёна інфармацыйная прадукцыя каналаў STERNENKO, PETLYARIS, «+ Вертыкаль» і «Скрынька Пандоры» прызнана судом экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Тлумачыцца, што ў гэтых тэлеграм-каналах размяшчалася інфармацыя, накіраваная на распальванне палітычнай і нацыянальнай варожасці ў адносінах да Беларусі і Расіі, беларускага і расійскага народаў, дапускаліся публікацыі з абразамі кіраўніка дзяржавы.

Інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала «Arischer Weg / Арыйскі шлях» па заяве пракурора таксама прызнана судом экстрэмісцкімі матэрыяламі. У гэтым канале размяшчаліся звесткі, накіраваныя на рэабілітацыю нацызму і прапаганду нацысцкіх поглядаў.

У Генпракуратуры дадалі, што ва ўсіх названых каналаў замежны след.

Нагляднае ведамства нагадвае, што распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, уключаных у рэспубліканскі спіс, у тым ліку праз спасылкі, рэпосты, лайкі, цягне за сабой прыцягненне да адказнасці на падставе арт.19.11 КаАП.

Звязда, 16 ліпеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/1/74735
Текущая дата: 14.09.2024