Белорусский портал в Казахстане

Ацяпленне ўключылі ў дзіцячых садках, школах і бальніцах Мінска



Рашэнне аб уключэнні ацяплення ў спажыўцоў першай чаргі прынята ў Мінгарвыканкаме.

Ацяпленне з гэтага дня ўключылі ў дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах. Ацяпленне паступае таксама ва ўстановы сацыяльнага забеспячэння, спецыялізаваныя вучэбна-спартыўныя ўстановы, музеі, дзяржаўныя архівы, бібліятэкі, гасцініцы.

Як растлумачылі ў Мінгарвыканкаме, ацяпленне спажыўцоў сацыяльнай сферы (бальніцы, дзіцячыя сады, школы) уключаюць пры ўстанаўленні сярэднясутачнай тэмпературы вонкавага паветра плюс 10 градусаў на працягу трох сутак.

Звязда, 1 кастрычніка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/1/75409
Текущая дата: 05.10.2024