Белорусский портал в Казахстане

Другі энергаблок Беларускай АЭС уключаны ў сетку 14 кастрычніка пасля завяршэння першага планава-папераджальнага рамонту



Аб гэтым паведамілі на атамнай станцыі.

У ходзе рамонту праведзена замена адпрацаванага ядзернага паліва на свежае - у актыўную зону рэактара загружана каля 25 працэнтаў цеплавыдзяляльных зборак са свежым ядзерным палівам. Акрамя таго, у поўным аб`ёме выканана тэхнічнае абслугоўванне каля 12 тыс. адзінак абсталявання. Праведзены эксплуатацыйны кантроль металу абсталявання і трубаправодаў АЭС, у тым ліку кантроль металу корпуса рэактара. Агульная колькасць аб`ектаў кантролю склала больш за 20 тыс., уключаючы радыеграфічны кантроль металу 748 зварных злучэнняў.

Для рамонтнай кампаніі было выкарыстана больш за 26 тыс. адзінак запасных частак, інструментаў і прылад (ЗІП).

Планава-папераджальны рамонт ажыццёўлены сіламі рамонтнага персаналу Беларускай АЭС, а таксама прыцягнутага персаналу ААТ "Белэнергарамналадка", АТ "Русатам Сэрвіс" і АТ "Атамбудэкспарт".

У адпаведнасці з міжнароднай практыкай, штогод планавыя рамонтныя работы праходзяць на кожным энергаблоку АЭС для пацвярджэння надзейнасці абсталявання і тэхналагічных сістэм.

14 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/1/75538
Текущая дата: 15.10.2024