Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 кастрычніка на абласным фестывалі "Дажынкі-2024" у Валожыне.
"Мінская вобласць сёння - адзін з лідараў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы. А калісьці ж мы стаялі ў прамым сэнсе "на ростанях", выбіраючы свой шлях. Мы вызначаліся, куды і як ісці: развіваць прамысловасць, станавіцца аграрнай краінай або наогул распрадаць іншаземцам савецкую спадчыну і засяродзіцца, як тады гаварылі, на нейкіх паслугах, як я гаварыў, быць халуямі? Вынікі нашага выбару сёння бачаць усе - мы самі, нашы сябры і непрыяцелі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Ён канстатаваў, што ў Беларусі высокапрадукцыйны АПК, развітая горназдабыўная прамысловасць, машынабудаванне сусветнага ўзроўню, мадэрнізаваная нафтаперапрацоўка і шмат іншага.
"Нічога не разбазарана, не страчана. Мы прымножылі спадчыну наймагутнейшага Савецкага Саюза, ператварыўшы гэты здабытак у нацыянальныя брэнды сучаснай Беларусі. Як нам гэта ўдалося? Дзякуючы людзям, якія жывуць на благаславеннай беларускай зямлі, іх мудрасці, цярпенню і, самае галоўнае, працавітасці, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Яна дапамагала нам выжываць у любое ліхалецце. Родная зямля заўсёды давала сілы, хлеб і ўпэўненасць у будучым. Поспехі краіны - гэта заўсёды калектыўная праца. Так было, так ёсць і так будзе. І наш важкі рэспубліканскі каравай-2024 - агульная заслуга ўсіх рэгіёнаў нашай Беларусі".
Але самы вялікі кавалак - больш за 2,5 млн т збожжавых і зернебабовых культур, кукурузы і рапсу - у гэтым годзе менавіта ў Мінскай вобласці. Тут вырасцілі чвэрць ад цяперашняга каравая. А калі параўноўваць з сярэдзінай 1990-х - гэта палавіна таго, што збіралі ўсёй Беларуссю.
19 кастрычніка 2024, Валожын
БЕЛТА
19 кастрычніка 2024, Валожын
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/1/75603
Текущая дата: 31.10.2024