Белорусский портал в Казахстане

Чарговая батарэя зенітных ракетных комплексаў "Тор-М2" паступіла ў беларускую армію



Аб гэтым паведамілі ў Мінабароны.

У бліжэйшы час разлікі батарэі "Тор-М2" заступяць на баявое дзяжурства па ППА і будуць ажыццяўляць ахову паветраных рубяжоў сталіцы.

Як падкрэслілі ў ваенным ведамстве, баявыя машыны "Тор-М2", якія знаходзяцца на ўзбраенні беларускай арміі, цудоўна зарэкамендавалі сябе ў ходзе доследнай эксплуатацыі і баявых пускаў. Зенітныя ракетныя комплексы трывала ўпісаліся ў агульную сістэму проціпаветранай абароны Беларусі. Яны кругласутачна стаяць на баявым дзяжурстве, ахоўваючы неба сталіцы і стратэгічна важныя аб`екты краіны, у тым ліку Беларускую АЭС.

У час цырымоніі перадачы баявой тэхнікі камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі Андрэй Лук`яновіч адзначыў, што Беларусь захоўвае мірную накіраванасць сваёй палітыкі, робячы стаўку на кампактную, але добра падрыхтаваную і аснашчаную армію. Дзякуючы вялікай увазе, якую ўдзяляе кіраўнік дзяржавы пытанням мадэрнізацыі і пераўзбраення ВПС і войскаў ППА, у гэтым годзе на ўзбраенне было пастаўлена больш за 40 узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.

"Мы ўручаем асабоваму складу чарговую батарэю сучасных зенітных ракетных комплексаў "Тор-М2", якія паступілі на ўзбраенне ВПС і войскаў ППА. Гэта не проста чарговае папаўненне нашых узбраенняў, гэта значны крок да ўмацавання абараназдольнасці Беларусі і забеспячэння бяспекі нашага неба. Аднак якімі б дасканалымі ні былі ўзбраенне і ваенная тэхніка, поспех выканання пастаўленых задач вызначае ўзровень падрыхтоўкі асабовага складу. Таму ў новым вучэбным годзе, аб`яўленым міністрам абароны годам воінскага майстэрства, нам трэба будзе выканаць вялікі аб`ём работ па павышэнні якасці гэтай падрыхтоўкі, асваенні новага ўзбраення і ваеннай тэхнікі. Абучэнне і асваенне новых тэхналогій - гэта не проста наш прафесійны абавязак, гэта наш абавязак як абаронцаў Айчыны. Але самай галоўнай нашай задачай было і застаецца забеспячэнне мірнага неба над нашай краінай. Гэтага ад нас патрабуе наш Прэзідэнт і гэтага чакае ад нас наш народ", - падкрэсліў Андрэй Лук`яновіч.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што сёння мы жывём у няпросты час, калі бяспека дзяржавы залежыць ад нашай гатоўнасці да любых выклікаў.

"Нашы заходнія суседзі праводзяць курс на мілітарызацыю, кратна павялічваючы ваенныя бюджэты, нагнятаючы ваенна-палітычную абстаноўку вакол нашай краіны. Напярэдадні маючай адбыцца галоўнай палітычнай падзеі (размова пра прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.) нас правяраюць на трываласць і здольнасць забяспечыць мір і бяспеку на беларускай зямлі. У ходзе пачатай выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі стабільнасць і спакой як ніколі высока цэняцца грамадствам. Як сказаў наш Галоўнакамандуючы, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка: "Як Прэзідэнт я рабіў і буду рабіць усё для таго, каб Беларусь была свабоднай, незалежнай, а самае галоўнае - мірнай. Наш адказ на ўсе інтрыгі - стварэнне!" - дадаў камандуючы ВПС і войскамі ППА.

11 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/1/76187
Текущая дата: 25.12.2024