Усё больш замежнікаў атрымлівае наша грамадзянства. Яшчэ 26 чалавек, якія па розных прычынах пакінулі сваю Радзіму, атрымалі беларускія пашпарты.
Прысягу прынеслі ў гарадской ратушы. На вернасць пакляліся ўраджэнцы Украіны, Сірыі і Малдовы. Гэта прадстаўнікі розных прафесій і ўзростаў, ёсць і цэлыя сем’і. Побач — самыя блізкія, сваякі і сябры. Быць сапраўднымі патрыётамі, паважаць дзяржаўныя сімвалы, духоўныя, гістарычныя і культурныя традыцыі. Многія ішлі да гэтага гады, таму кожнае прамоўленае слова — ад душы. І гонар за тое, што цяпер яны — беларусы. У кожнага — свая гісторыя. Часам складаная, з мноствам жыццёвых выпрабаванняў. Але галоўнае цяпер – здабыты спакой і бяспека.
Гасціннасць і камфорт, магчымасць гадаваць дзяцей у мірнай краіне, сацыяльны вектар і незалежнасць — гэта толькі некаторыя з фактараў, што прыцягваюць да нас тысячы людзей з розных краін. І Беларусь прымае ў сям’ю тых, хто гатовы мірна і сумленна жыць і працаваць.
Звязда, 20 снежня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/1/76306
Текущая дата: 22.12.2024