Белорусский портал в Казахстане

Колькі дзяцей нарадзілася ў першыя мінуты новага года, расказалі ў Міністэрстве аховы здароўя



Колькі дзяцей нарадзілася ў першыя мінуты новага 2025 года, расказалі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Новы год у сістэме аховы здароўя Беларусі пачаўся з прыемных навін.

У Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы сёння ў 00.01 нарадзіўся хлопчык вагой 3 кг 100 г і ростам 51 см. Ён стаў чацвёртым дзіцем у сям`і.

У той жа час у Віцебскім абласным радзільным доме нарадзілася дзяўчынка вагой 3 кг 740 г і ростам 51 см, стаўшы трэцім дзіцем у сям`і.

У Мінскім радзільным доме нумар 2 у 00.01 нарадзілася дзяўчынка 3 кг 170 г і 49 см.

У Гродзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтры на свет з`явілася дзяўчынка вагой 3 кг 400 г і ростам 52 см.

У 00.05 у Віцебску нарадзілася яшчэ адна дзяўчынка - вагой 3 кг 10 г і ростам 46 см. Немаўля стала сёмым дзіцем у сям`і.

1 студзеня 2025, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/1/76611
Текущая дата: 07.01.2025