Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі спрошчаны парадак звароту за назначэннем пенсіі



Пра гэта паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Да 2025 года заяву аб назначэнні пенсіі па ўзросце трэба было падаваць у дзень набыцця права на яе, гэта значыць у дзень дасягнення работнікам пенсійнага ўзросту.

Цяпер для спрашчэння гэтай працэдуры ўводзіцца права звароту з заявай як за месяц да ўзнікнення права на пенсію, так і на працягу аднаго месяца пасля.

Змены не закранаюць пенсіі па інваліднасці альбо з нагоды страты карміцеля (яе можна атрымаць за мінулы перыяд).

Звязда, 2 студзеня 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/1/76639
Текущая дата: 07.01.2025