Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева расказала журналістам, як Белстат змагаецца з няправільнай статыстыкай агенцтваў ААН па Беларусі.
"У Беларусі вельмі добрыя паказчыкі і высокія рэйтынгі. Ужо не раз расказвалі аб забяспечанасці ўрачамі, транспланталогіі, ахове мацярынства і дзяцінства - мы займаем лідзіруючыя пазіцыі. Але работа ідзе вельмі напружана, таму што не заўсёды агенцтвы ААН выкарыстоўваюць нашы нацыянальныя даныя пры падвядзенні вынікаў", - растлумачыла Іна Мядзведзева.
У сувязі з гэтым у мінулым годзе Белстат зрабіў поўнамаштабнае абследаванне і выгрузку ўсіх дадзеных, якія ёсць у базах ААН. "Мы пераправерылі ўсе дадзеныя і аказалася, што шэраг даных па краіне прадстаўлены на аснове экспертных ацэнак і недакладнай інфармацыі. Былі накіраваны запыты ў адпаведныя арганізацыі, і наша работа дала вынік. СААЗ і шэраг іншых арганізацый замянілі паказчыкі", - заявіла яна.
Так, на актуальныя даныя быў заменены паказчык па мацярынскай смяротнасці, які ў Беларусі імкнецца да нуля, а таксама паказчык па пражываючых у трушчобах. Былі адкарэктаваны і паказчыкі Міжнароднай арганізацыі працы. "Па шэрагу агенцтваў мы дабіліся таго, каб быў адкарэктаваны паказчык сярэднегадавой колькасці насельніцтва Беларусі", - падкрэсліла старшыня Белстата.
31 студзеня 2025, Мінск
БЕЛТА
31 студзеня 2025, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/1/76967
Текущая дата: 01.02.2025