Белорусский портал в Казахстане

У Мінску больш за 45% насельніцтва — мужчыны



Колькі мужчын пражывае ў сталіцы, як мяняўся іх сярэдні ўзрост у XXI стагоддзі, калі яны ўзялі шлюб і дзе працуюць — да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска падрыхтавала тэматычны агляд.

З агляда вынікае, што ў сталіцы на пачатак 2024 г. пражывала 904,3 тыс. мужчын, доля якіх у агульнай колькасці насельніцтва горада была роўная 45,4%. На 1 000 мужчын прыпадала 1 204 жанчыны, прычым у працаздольным узросце гэта 998 мінчанак і 2 535 жанчын у групе старэйшых за працаздольны ўзрост.

Доля мужчын працаздольнага ўзросту (ад 16 да 63 гадоў) склала 68,1%, маладзейшых было 18%, старэйшых за 62 гадоў — 13,9%. Што да дынамікі сярэдняга ўзросту, то ён у 2000 г. быў роўны 33,4 года, праз дзесяць гадоў павялічыўся на 2,1 года, у 2020-м дасягнуў 36,8 года, праз 12 месяцаў — 37,5 года, а ў 2024 г. склаў 37,9 гады.

Каля 13,7 тыс. мужчын звязалі сябе шлюбнымі сувязямі ў 2023 г., прычым 67,7% зрабілі гэта ўпершыню. У асноўным гэты крок робяць у 25-29 гадоў (3,6 тыс. чалавек), 30-34 гады (2,8 тыс.), 20-24 гады (2,4 тыс.), 35-39 гадоў (1,7 тыс.) і ў 40-44 гады (1,1 тыс.). Сярэдні ўзрост мужчын, якія сталі мужамі, павялічыўся: у 2013-м упершыню ажаніліся ў 27,6 года, паўторна — у 40,3 года, а праз дзесяць гадоў гэтыя паказчыкі выраслі да 29,2 года і 42,6 года адпаведна.

Вышэйшая адукацыя ёсць у 46,1% занятых у эканоміцы мужчын з Мінска, прафесійна-тэхнічную атрымалі 25,2%, сярэднюю спецыяльную — 16,8%, сярэднюю (уключаючы базавую і пачатковую) — 11,9%.

У топ-3 сферы дзейнасці з найбольшай доляй занятых мужчын у сталічных арганізацыях у 2023 г. увайшлі будаўніцтва (81,2%), транспартная, паштовая і кур’ерская дзейнасць, складаванне (60,8%), прамысловасць (57,9%).

Звязда, 23 лютага 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/1/77153
Текущая дата: 24.02.2025