Белорусский портал в Казахстане

За тры гады ў Беларусь прыбылі звыш 335 тыс.грамадзян Украіны



Пра гэта паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

З 24 лютага 2022 года ў нашу краіну з украінскай тэрыторыі прыбылі 335 414 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую граніцу — 15 995, транзітам праз Польшчу — 247 894, праз Літву — 64 384, праз Латвію — 7 141.

З пачатку 2025 года ў Беларусь заехалі 13 597 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую граніцу — 9, транзітам праз Польшчу — 10 738, праз Літву — 2 693, праз Латвію — 157.

Звязда, 7 сакавіка 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/1/77368
Текущая дата: 10.03.2025