Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і генеральны сакратар ЦК Кампартыі В`етнама То Лам правелі сустрэчу ў Палацы Незалежнасці



То Лам прыбыў у Беларусь пасля афіцыйнага візіту ў Расію і перагавораў з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

То Лам знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі. Перад перагаворамі з беларускім лідарам у Палацы Незалежнасці прайшла афіцыйная цырымонія сустрэчы генеральнага сакратара з удзелам роты ганаровай варты.

"Рады вітаць вас у Беларусі, мы лічым вас сваім сябрам, і не толькі таму, што вы не ўпершыню раз у Беларусі. Гэта чацвёрты ваш візіт", - сказаў Лукашэнка.

Беларускі лідар запэўніў генеральнага сакратара ЦК Кампартыі В’етнама, што адносіны Мінска і Ханоя будуць толькі паляпшацца, бакі ўзгаднілі дамоўленасці аб стратэгічным партнёрстве.

"Беларусь нацэлена развіваць стратэгічнае партнёрства з В’етнамам", - заявіў беларускі лідар на сустрэчы са сваім в’етнамскім калегам.

Перагаворы беларускага і в’етнамскага бакоў пройдуць як у вузкім складзе, так і ў пашыраным – з удзелам дэлегацый дзвюх краін.

Чакаецца, што Лукашэнка і То Лам абмяркуюць дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і В’тнамам. Па выніках перагавораў плануецца падпісанне шэрага дакументаў.

Да прылёту ў Беларусь То Лам знаходзіўся з афіцыйным візітам у Расіі, ён, як і прэзідэнт Беларусі, прыняў удзел у мерапрыемствах у рамках святкавання Дня Перамогі ў Маскве, а ў мінулую суботу правёў перагаворы з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным.

Мінск, 12 траўня 2025
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/1/77968
Текущая дата: 13.05.2025