Палітолаг Вадзім Баравік даў ацэнку новага складу Палаты прадстаўнікоў.
«Нашы выбаршчыкі кіраваліся ў першую чаргу высокай кваліфікацыяй асоб, якія выбіраліся ў Палату прадстаўнікоў, і іх адказным стаўленнем да сваёй краіны, патрыятычным настроем. Тыя асобы, якіх я ўбачыў у спісах, многіх я асабіста ведаю, гэта людзі, глыбока адданыя інтарэсам Беларусі. У іх ёсць вялікі досвед працы на розных пасадах, канкрэтныя кампетэнцыі, таму я думаю, што наш парламент будзе эфектыўна ўзаемадзейнічаць з выканаўчай уладай, прымаць нарматыўныя акты, неабходныя краіне, у аптымальныя тэрміны, што будзе садзейнічаць эканамічнаму, палітычнаму, сацыяльнаму развіццю краіны і будзе адказваць сучасным выклікам. З улікам бягучай сітуацыі мы абралі аптымальны склад Палаты прадстаўнікоў», — распавёў Вадзім Баравік.
Выбары дэпутатаў прайшлі цывілізавана і спакойна, у рамках устаноўленага ў Беларусі заканадаўства, зазначыў палітолаг. «Было свята для народа, мы яго забяспечылі», — дапоўніў ён.
Звязда, 26 лютага 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/10/72820
Текущая дата: 24.11.2024