Белорусский портал в Казахстане

За апошнія некалькі тыдняў усе ясна ўбачылі, што ў асяроддзі моладзі ёсць тыя, хто знаходзіцца ў невуцтве з нагоды нядаўняга мінулага



Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 11 верасня на сустрэчы з навукоўцамі ў Нацыянальнай акадэміі навук.

Жыццё не ролік з інтэрнэту, назад не адкруціць

«Так, яны не могуць ведаць усіх нягод ліхіх 90-х. Хоць пра гэта маглі б ім расказаць бацькі, ды і мы таксама. Сумна, што нашых дзяцей цягнуць на вуліцы. Яны наіўна вераць, што дзеля светлай будучыні дапушчальна і нават неабходна разбурыць сучаснасць. Што можна падзяліць людзей на правільных і няправільных, загубіць эканоміку, ва ўгоду чужым інтарэсам адрачыся ад усяго добрага, што было зроблена за гады незалежнасці», - сказаў Прэзідэнт.

«Але ж вы разумееце, што жыццё не ролік з інтэрнэту. Назад не адкруціць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што дастаткова паглядзець на краіны, якія прайшлі праз горан каляровых рэвалюцый і засталіся ў стане тлеючых канфліктаў ці, што яшчэ страшней, грамадзянскай вайны.

«Працверажэнне надыходзіць заўсёды. Галоўнае, каб не было позна», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 11 верасня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/100/56022
Текущая дата: 05.11.2024