Энергетыкі за суткі аднавілі электразабеспячэнне 295 населеных пунктаў, паведамілі ў прэс-службе ДВА «Белэнерга».
«За мінулыя суткі сіламі аператыўных і рамонтных брыгад энергазабеспячальных арганізацый ДВА „Белэнерга“ адноўлена электразабеспячэнне 295 населеных пунктаў (у асноўным гэта малыя населеныя пункты да 50 жыхароў)», — адзначылі ў прэс-службе.
Найбольшая колькасць пашкоджанняў у размерсетках фіксавалася ў Віцебскай вобласці.
Звязда, 18 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/100/56081
Текущая дата: 05.11.2024