Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 70 285 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 68 577 чалавек



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 22 жніўня ў Беларусі зарэгістраваны 70 285 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Усяго праведзена 1 465 555 тэстаў на каранавірус.

68 577 чалавек больш не хварэюць.

Памерлі 637 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце —  больш за 23 млн чалавек, пры гэтым больш за 803 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 5,7 млн заражаных, Бразілія — больш за 3,5 млн, Індыя — амаль 3 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 22 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/101/55512
Текущая дата: 08.07.2024