Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 5 верасня ў Беларусі зарэгістраваны 72 663 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзены 1 574 991 тэст на каранавірус.
71 510 чалавек больш не хварэюць.
Памёр 705 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 26 млн чалавек, пры гэтым больш за 875 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 6,2 млн заражаных, Бразілія — больш за 4,1 млн, Індыя — больш за 4 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 5 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/101/55943
Текущая дата: 05.11.2024