Белорусский портал в Казахстане

Эканамічная бяспека — гэта галоўная задача



Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11-га верасня на сустрэчы з навукоўцамі ў Нацыянальнай акадэміі навук.

Удзельнікі сустрэчы пацікавіліся, якія важныя задачы стаяць перад дзяржаўнай эканомікай у будучыні. «Эканамічная бяспека — гэта галоўная задача эканомікі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Я думаю, усім зразумелыя асноўныя кірункі развіцця нашай эканомікі, не хачу ўдавацца ў гэтую дыскусію, яна будзе насіць хутчэй практычны характар, чым тэарэтычны. Хоць да месца сёння гаварыць аб эканамічнай тэорыі. Але гэтае пытанне я хацеў бы перавесці ў плоскасць рэформаў, — прадоўжыў Прэзідэнт. — Чаму рэформаў? Таму што ўсе альтэрнатыўшчыкі зусім нядаўна крычалі — рэформы, рэформы... Праўда, адзін палітолаг напісаў: усе крычаць пра рэформы, а якія рэформы? Ніхто не можа напісаць, якія. Скажу вам, што пры цяперашняй уладзе, вядома ж, мы будзем ісці сваім шляхам, як ішлі чвэрць стагоддзя, і рэфармаваць нашу эканоміку».

«Успомніце, што было чвэрць стагоддзя таму, і што мы маем цяпер, — заўважыў кіраўнік дзяржавы. — Я тады яшчэ прапаноўваў — давайце не будзем нічога ламаць, бо мы стаім на плячах гігантаў. І трэба развіваць тое, што ёсць. У нас ёсць МАЗ, БЕЛАЗ, сельская гаспадарка».

Прэзідэнт яшчэ раз нагадаў пра тую складаную сітуацыю, якую перажывала краіна адразу пасля распаду Савецкага Саюза, а таксама ў іншыя перыяды развіцця краіны. «Таму я па-філасофску гляджу на сённяшнія падзеі, бачачы знутры тое, што адбываецца. Няма ніякай катастрофы», — упэўнены ён.

«Нічога не трэба ламаць, а трэба развіваць існае, — перакананы Аляксандр Лукашэнка. — Мы правільны абралі курс, і ў нас ёсць школы развіцця — у сельскай гаспадарцы, у машынабудаванні. Давайце тут будзем развівацца». Пры гэтым ён заўважыў, што крытычна ставіцца да тых крыкунам, якія паўтараюць аб прыватызацыі буйных беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў.

У ходзе размовы з навукоўцамі кіраўнік дзяржавы пазітыўна ацаніў намаганні беларускіх распрацоўшчыкаў ў плане развіцця электратэхнікі, за якой будучыня на планеце.

«Давайце абапірацца, адштурхоўвацца ад таго, што ў нас ёсць, і ісці наперад», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 11 верасня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/101/55981
Текущая дата: 26.11.2024