Белорусский портал в Казахстане

Грашовыя даходы за жнівень індэксавацца не будуць



Грашовыя даходы, устаноўленыя ад базавай велічыні і базавай стаўкі, за жнівень 2020 года iндэксацыi не падлягаюць, паведаміла прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Як растлумачылі ў Мінпрацы, гэта звязана з тым, што індэкс спажывецкіх цэн за жнівень 2020 года не перавысіў пяціпрацэнтнага парога да студзеня 2020 году - месяцу перагляду базавай велічыні і базавай стаўкі. Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, спажывецкія цэны за жнівень выраслі на 2,9% у параўнанні з студзенем.

Акрамя гэтага 1 жніўня быў павышаны бюджэт пражытачнага мінімуму, таму грашовыя даходы, устаноўленыя ад гэтага сацыяльнага нарматыву, індэксацыі ў жніўні таксама не падлягаюць.

Не мяняецца і ўсталяваная 1 студзеня мінімальная заработная плата, якая складае 375 рублёў у месяц.

Грамадзянам, якія атрымліваюць даходы на тэрыторыі Беларусі з іншых крыніцаў, кампенсацыя стратаў ад інфляцыі ажыццяўляецца па падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі (пагадненнямі), адзначае Мінпрацы.

Звязда, 11 верасня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/101/55994
Текущая дата: 26.11.2024