Днём 15 верасня на адным з участкаў Магілёўскага камбіната сілікатных вырабаў пры змешванні гаручай сумесі адбыўся выбух.
У выніку здарэння пацярпеў работнік прадпрыемства, з апёкамі 80% цела ён дастаўлены ў бальніцу. Пра гэта паведамляе Следчы камітэт.
Следча-аператыўная група праводзіць агляд месца здарэння. Абставіны здарэння высвятляюцца.
Звязда, 15 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/101/56018
Текущая дата: 26.11.2024