Белорусский портал в Казахстане

На плошчы Незалежнасці ў Мінску людзі сабраліся на мітынг у падтрымку міру і спакою ў Беларусі



У беларускую сталіцу на мітынг прыехалі жыхары з усіх рэгіёнаў Беларусі. Як аб`явілі напярэдадні арганізатары мерапрыемства, яно праходзіць у падтрымку спакою, міру і бяспекі ў Беларусі.

"Хто даражыць усім тым, што мы стварылі за час незалежнасці! Хто выступае супраць развалу краіны! Усе, каму дарагая наша светлая і любімая Беларусь! Усе - на мітынг", - заклікалі яны ў суботу.

На плошчы сабраліся прадстаўнікі розных працоўных калектываў і арганізацый. Тут ёсць сцягі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, спартыўнага таварыства "Дынама", Камуністычнай партыі Беларусі. Людзі скандзіруюць: "Беларусь!"

На мітынг таксама прыехалі вышэйшыя службовыя асобы і кіраўнікі дзяржаўных органаў, у тым ліку старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка.

16 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/102/55351
Текущая дата: 08.07.2024