Белорусский портал в Казахстане

Караеў аб прапановах сысці ў адстаўку: Гэта дэмаралізуе асабісты склад, і тады разваліцца ўсё



Сыход міністра ўнутраных спраў у адстаўку дэмаралізуе асабісты склад і прывядзе да некантралявання сітуацыі ў сферы бяспекі. Аб гэтым заявіў 16 жніўня журналістам міністр унутраных спраў Юрый Караеў на мітынгу на плошчы Незалежнасці ў Мінску.

«Як тут Латушка (кіраўнік Купалаўскага тэатра.) крычаў: я павінен сысці ў адстаўку? А Някляеў, што я павінен застрэліцца? Я б ім прынёс гэтым вельмі вялікую радасць, дэмаралізаваўшы свой асабісты склад. І тады ўсё разваліцца», — падкрэсліў Юрый Караеў.

Ён адзначыў, што міліцыя, кінуўшы цяпер усе сілы на ахову правапарадку падчас мітынгаў, не паспявае рэагаваць на шараговыя злачынствы ў горадзе. «Мы ахоўваем дзяржаўнасць, вось гэтыя вось будынкі (Дом урада.), якія функцыянуюць для дзяржавы, райаддзелы міліцыі ад захопу. Гэта сімвал. Бо калі пратэстоўцы захопяць райаддзел міліцыі, то мы страцім аўтарытэт, сваю значнасць, сваю ўладу. А хто будзе рэагаваць на правапарушэнні? Грамадзяне ўжо скардзяцца на сігналячых, на бардак. У што ператварылі самую лепшую Рэспубліку Савецкага Саюза?» — задаў міністр рытарычнае пытанне.

Звязда, 16 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/102/55381
Текущая дата: 08.07.2024