Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 71 523 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 70 207 чалавек



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 29 жніўня ў Беларусі зарэгістраваны 71 523 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Усяго праведзена 1 517 128 тэстаў на каранавірус.

70 207 чалавек больш не хварэюць.

Памёр 671 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце —  амаль 25 млн чалавек, пры гэтым больш за 841 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 6 млн заражаных, Бразілія — больш за 3,8 млн, Індыя — больш за 3,4 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 29 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/102/55738
Текущая дата: 05.11.2024