У Мінску за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах затрыманыя 125 чалавек, паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.
«Па стане на 16:00 у Мінску затрыманыя 125 грамадзян, у дачыненні да якіх распачаты адміністрацыйны працэс за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах», — сказала Вольга Чамаданава.
Паводле яе слоў, у Мінску колькасць удзельнікаў несанкцыянаваных акцый пакуль невядома. У Брэсце і Гомелі іх колькасць, па дадзеных на 16.00, не перавышае 1 тыс.
«Мы прымаем усе меры для таго, каб забяспечыць парадак, грамадскую бяспеку. Звяртаемся да грамадзян, каб яны не ўдзельнічалі ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Гэта прыводзіць да адказнасці аж да адміністрацыйнага арышту», — падкрэсліла прэс-сакратар МУС.
Звязда, 30 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/102/55799
Текущая дата: 05.11.2024