Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 71 843 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 70 468 чалавек



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 31 жніўня ў Беларусі зарэгістраваны 71 843 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Усяго праведзена 1 532 119 тэстаў на каранавірус.

70 468 чалавек больш не хварэюць.

Памёр 681 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце —  больш за 25 млн чалавек, пры гэтым больш за 846 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 5,9 млн заражаных, Бразілія — больш за 3,8 млн, Індыя — больш за 3,6 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 31 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/102/55819
Текущая дата: 05.11.2024