Белорусский портал в Казахстане

Інфармацыю пра затрыманых падчас масавых мерапрыемстваў у Мінску можна атрымаць кругласутачна



Інфармацыю пра затрыманых падчас несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у Мінску можна атрымаць кругласутачна, гаворыцца ў telegram-канале МУС Беларусі.

Для гэтага неабходна патэлефанаваць на лінію 102 і назваць прозвішча, імя, імя па бацьку і дату нараджэння таго, хто адшукваецца. Супрацоўнікі паведамяць, ці ёсць чалавек у спісе затрыманых да суда за ўчыненае правапарушэнне. Звесткі аб месцы ўтрымання грамадзяніна не выдаюцца.

Звязда, 12 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/103/55270
Текущая дата: 08.07.2024