Белорусский портал в Казахстане

За студзень—ліпень гэтага года ў Мінскай вобласці ўведзена 586,9 тысячы квадратных метраў жылля



У тым ліку 501,3 тысячы «квадратаў» прызначана для жыхароў сельскай мясцовасці і малых гарадскіх населеных пунктаў. Такія факты агучылі ў камітэце эканомікі Мінаблвыканкама.

Значная ўвага надзялялася забеспячэнню жыллём грамадзян і сем’яў, якія мелі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і стаялі на чарзе. Для іх узведзена 151 тысяча квадратных метраў. Прычым 101,1 тысячы «квадратаў» — з дзяржаўнай падтрымкай.

Усяго ж сёлета ў цэнтральным рэгіёне плануецца здаць у эксплуатацыю 1120 тысяч квадратных метраў жылля.

Таццяна Лазоўская
Звязда, 31 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/103/55827
Текущая дата: 26.11.2024