Белорусский портал в Казахстане

Тое, што адбываецца ў Беларусі, - адпрацаваны план па метадалогіі каляровых рэвалюцый



Такое меркаванне выказаў эксперт Бюро ваенна-палітычнага аналізу (Расія) кандыдат палітычных навук Уладзімір Еранасян.

"Усё, што адбываецца ў Беларусі, - дакладна адпрацаваны план са знаёмымі механізмамі, алгарытмамі і маніпуляцыямі ў галіне сацыяльнай інжынерыі і метадалогіі каляровых рэвалюцый, гэта ўжо не выклікае сумненняў, - заявіў Уладзімір Еранасян. - Пайшла інерцыя, бо махавік запушчаны. Людзі, якія ператварыліся ў натоўп, мала таго што дазваляюць зрабіць сябе інструментарыем чужой волі, але яшчэ і ператвараюцца ў актывістаў".

На думку эксперта, пратэстуючыя ўспрымаюць свае дзеянні як гульню або флэш-моб, не разумеючы, што гэта вядзе да краю бездані. Ён лічыць, што многія з іх кіруюцца славалюбствам і разлічваюць на дывідэнды - сацыяльны ліфт, магчымыя гранты. "Тыя, каго не задавольвае цяперашні стан спраў, здаецца, не ўсведамляюць таго, што ва ўмовах татальнага хаосу і бясчынстваў іх уяўнае лідарства і надзея на нейкую ілюзорную кар`еру ператворацца ў пшык", - адзначыў Уладзімір Еранасян.

"Найбольш крыўдна менавіта тое, што самыя прымітыўныя спосабы рэалізацыі майдана апрабуюцца на сінявокай прыгажуні Беларусі, якой усе захапляліся як адной з самых стабільных краін. Не мудруючы, рэвалюцыя нават названая "кветкавай", - звярнуў увагу эксперт і пажадаў беларусам берагчы мір і не даць уцягнуць сябе ў бойню.

28 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/103/55856
Текущая дата: 05.11.2024