Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 70 974 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 69 378 чалавек



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 26 жніўня ў Беларусі зарэгістраваны 70 974 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Усяго праведзена 1 487 902 тэсты на каранавірус.

69 378 чалавек больш не хварэюць.

Памерлі 657 пацыента з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце —  больш за 24 млн чалавек, пры гэтым больш за 830,4 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 5,9 млн заражаных, Бразілія — больш за 3,6 млн, Індыя — больш за 3,2 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 26 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/104/55656
Текущая дата: 26.11.2024