Белорусский портал в Казахстане

Загрузка ядзернага паліва на першым энергаблоку БелАЭС пачнецца 7 жніўня



Загрузка ядзернага паліва ў рэактар ​​першага энергаблока Беларускай АЭС пачнецца 7 жніўня, паведаміла прэс-сакратарка Міністэрства энергетыкі Вольга Казловіч.

«7 жніўня пачнецца загрузка ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара першага энергаблока БелАЭС. Гэта адзін з этапаў працэсу ўводу энергаблока ў эксплуатацыю», — праінфармавала Вольга Казловіч.

Усяго ў жніўні ў рэактар ​​будуць загружаны 163 цеплавыдзяляльныя зборкі з ядзерным палівам.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 блізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі «Расатам». Энергаблокі пакалення 3+ маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Галоўнай іх асаблівасцю з’яўляецца унікальнае спалучэнне актыўных і пасіўных сістэм бяспекі.

Звязда, 6 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/105/55143
Текущая дата: 05.07.2024