Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У сувязі са складаннем урадам паўнамоцтваў перад зноў абраным Прэзідэнтам згодна з ч. 3 арт. 106 Канстытуцыі Беларусі і ў адпаведнасці з ч. 11 гэтага артыкула і пунктам 7 арт. 84 Канстытуцыі кіраўнік дзяржавы даручыў прэм`ер-міністру, міністрам і старшыням дзяржаўных камітэтаў ажыццяўляць свае паўнамоцтвы да сфарміравання новага складу Савета Міністраў шляхам выдання Прэзідэнтам прававых актаў аб прызначэнні на названыя пасады.
Указам устанаўліваецца, што ў новы склад Савета Міністраў па пасадзе ўваходзяць старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю, Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук, Нацыянальнага статыстычнага камітэта, праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.
Звязда, 16 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/105/55361
Текущая дата: 05.11.2024