Прэзідэнт Беларусі падкрэслівае неабходнасць захавання цэласнасці краіны і суверэнітэту. Аб гэтым ён заявіў 16 жніўня на мітынгу ў Мінску.
"Я рэаліст. Спакойнага жыцця яны нам не дадуць. Нават калі яны (праціўнікі дзеючай улады і краіны.) уціхамірацца цяпер, яны выпаўзуць, як пацукі са сваіх нор, праз некаторы час. Імі кіруюць ужо чужыя людзі - лялечнікі. Яны бачаць заходнія граніцы нашай Беларусі тут, пад Мінскам, як у 1939-м, а не пад Брэстам. Гэтаму не бываць! Мы ўсе станем Брэсцкай крэпасцю! Краіну не аддадзім!" - усклікнуў беларускі лідар.
"Думайце сваёй галавой, пакуль не позна сёння. Бо заўтра за нас будуць думаць іншыя. Вось у чым каштоўнасць таго, што вы прыехалі падтрымаць не толькі мяне, але і абараніць краіну", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
16 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
16 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/105/55362
Текущая дата: 05.11.2024