Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Канюк: удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах незаконны



Удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах незаконны, заявіў журналістам Генеральны пракурор Аляксандр Канюк.

«Паважаныя суграмадзяне, працягваюцца заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Вам шмат кажуць аб правах чалавека, у тым ліку аб праве на свабоднае выказванне меркавання. Пры гэтым мы назіраем адкрытыя маніпуляцыі. Парадак правядзення масавых мерапрыемстваў устаноўлены міжнародным і нацыянальным заканадаўствам. Пра што забываюць ці свядома замоўчваюць іх арганізатары», — сказаў Аляксандр Канюк.

Генпракурор падкрэсліў, што паводле пакта ААН аб грамадзянскіх і палітычных правах, рэалізацыя права на мірныя сходы накладае асаблівыя абавязкі і асаблівую адказнасць.

«Яно можа быць спалучана з абмежаваннямі, усталяванымі законам і неабходнымі для аховы грамадскага парадку і бяспекі, а таксама здароўя насельніцтва. Папярэджваю, што ўдзел у падобных мерапрыемствах незаконна, а вінаватыя асобы могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці», — дадаў ён.

Звязда, 21 жніўня 2002

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/105/55500
Текущая дата: 26.11.2024