У Целяханах ўпала воданапорная вежа, паведамляе МНС.
Інцыдэнт адбыўся 22 жніўня.
«У 16.39 паступіла паведамленне пра падзенне воданапорнай вежы ў гарадскім пасёлку Целяханы Івацэвіцкага раёна. Без водазабеспячэння заставаліся 12 шматкватэрных жылых дамоў і прыватны сектар — 1600 абанентаў. Арганізоўваўся падвоз пітной вады. Пацярпелых няма. У 21.25 водазабеспячэнне падключана па схеме без воданапорнай вежы», - распавялі ў МНС.
Прычына падзення высвятляецца. Вежа пабудавана ў 1991 годзе.
Звязда, 23 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/105/55575
Текущая дата: 26.11.2024