Белорусский портал в Казахстане

У Гродне ў кватэры знайшлі целы мужа і жонкі. Дачка з пашкоджаннямі цела шпіталізавана



Увечары 30 ліпеня ў адной з кватэр Гродна супрацоўнікамі міліцыі з прыкметамі крымінальнай смерці былі знойдзены целы мужчыны і жанчыны, паведамляе СК.

Следства разглядае розныя версіі таго, што здарылася, у тым ліку версію пра тое, што 45-гадовы мужчына нанёс жонцы шматлікія ўдары, і ад атрыманых цялесных пашкоджанняў яна памерла. Пасля чаго ён, знаходзячыся ў ванным пакоі, здзейсніў суіцыд.

Акрамя таго, у кватэры з пашкоджаннямі цела выяўлена іх 12-гадовая дачка, якая была дастаўлена ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі. Абставіны атрымання дзяўчынкай пашкоджанняў высвятляюцца.

Па папярэдніх дадзеных, муж і жонка збіраліся скасаваць шлюб і падзяліць сумесна нажытак маёмасць, пражывалі асобна.

УСК па Гродзенскай вобласці для высвятлення ўсіх абставін здарэння заведзена крымінальная справа па артыкуле «Забойства».

Звязда, 5 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/106/55185
Текущая дата: 05.07.2024