Аб гэтым паведамілі ў ведамстве.
"Сёння Беларусь апынулася ў складанай сітуацыі. Мы ўсе з`яўляемся сведкамі таго, як лёгка наша мірнае і спакойнае жыццё можа быць парушана. Аднак пры ўсёй напружанасці моманту абстаноўка на беларускай граніцы стабільная і кантралюемая. Цяпер гэта асабліва важна, - сказаў Анатоль Лапо. - Ад імя ўсяго камандавання Дзяржпагранкамітэта хачу шчыра падзякаваць усім за сумленную службу. Менавіта дзякуючы вернасці ўзятым на сябе абавязацельствам за час існавання суверэннай Беларусі нам удавалася вырашаць самыя складаныя баявыя і аператыўныя задачы па ахове дзяржаўнай граніцы. Мы з гонарам носім нашу ваенную форму. Яна нічым не заплямлена. У беларускіх пагранічнікаў слаўная гісторыя сапраўднай мужнасці і адвагі, якой мы шчыра ганарымся".
Старшыня Дзяржпагранкамітэта падкрэсліў, што цяпер асноўная задача - узмацніць ахову дзяржграніцы.
"Мы не павінны дапусціць правозу зброі, узрыўчаткі, наркотыкаў, прапусціць на нашу тэрыторыю злачынныя элементы, любога, хто можа нанесці шкоду і пагражаць жыццям нашых грамадзян. Менавіта ў гэты перыяд могуць актывізавацца проціпраўныя групоўкі, магчымы розныя правакацыі. У тым ліку і ў адносінах да пагранічнікаў. Будзьце асабліва пільныя. Помніце: вы абараняеце свой народ. Менавіта яму вы давалі прысягу. Ад вашых дзеянняў сёння залежыць бяспека краіны. Я веру, што кожны з вас да канца з гонарам выканае свой абавязак. Мы павінны быць адзіныя - ад салдата да генерала. Нашы ваеннаслужачыя заўсёды былі і будуць верныя пагранічным традыцыям", - гаворыцца ў звароце.
19 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/106/55450
Текущая дата: 27.11.2024