Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 19-га жніўня на пасяджэнні Савета бяспекі з удзелам па відэасувязі кіраўнікоў рэгіёнаў.
"Яшчэ адна праблема - гэта фэйкі. Адкрытая хлусня ў інтэрнэце: замежныя войскі ў Беларусі, тэхніка з Расійскай Федэрацыі ў Беларусі. Вы, напэўна, ужо гэта бачылі, калі гэтыя фэйкі раскручваюцца. Бяруць калону ваеннай тэхнікі - невядома калі, невядома чыя, невядома на якой дарозе, але трэба сказаць, што яны з расійскай граніцы ў Оршу рухаюцца", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Знялі, не разумеючы таго, што гэта беларускія БТР, а не расійскія. І што яны рухаліся ў напрамку заходняй граніцы (некалькі дзён таму Аляксандр Лукашэнка даручыў перакінуць паветрана-дэсантную брыгаду з Віцебска ў Гродна.), калі мы прынялі рашэнне аб тым, што нам трэба прымаць дадатковыя меры па абароне дзяржаўнага суверэнітэту і незалежнасці, дзяржаўнай граніцы на Захадзе", - сказаў Прэзідэнт.
"Што датычыцца замежных войскаў, то сёння ні аднаго чалавека з іншых дзяржаў у Беларусі няма", - падкрэсліў беларускі лідар.
19 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
19 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/106/55452
Текущая дата: 27.11.2024