Белорусский портал в Казахстане

Беларускія пагранічнікі не ўпусцілі ў краіну правакатараў з Латвіі



Беларускія пагранічнікі не ўпусцілі ў краіну правакатараў з Латвіі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржпагранкамітэта.

"12 жніўня ў час афармлення пасажыраў рэйса Лондан-Мінск пагранічнікі звярнулі ўвагу на двух падазроных грамадзян Латвіі 1975 і 1993 гадоў нараджэння. У выніку разбору іншаземцаў не ўпусцілі ў краіну на падставе арт. 30 закона "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь", - расказалі ў ведамстве.

Адзін з мужчын расказаў, што прыехаў у Беларусь адпачыць, але дзе менавіта, яшчэ не вырашыў, а другі - па рабоце, аднак сазваніцца з партнёрам не змог, таму што для сувязі ў яго быў запісаны нумар латвійскага аператара.

"Абодва іншаземцы спартыўнага складу прывезлі з сабой больш за $15 тыс. Акрамя таго, у "бізнесмена" яшчэ была і татуіроўка з нацысцкай свастыкай і нанесенай наверх ружай вятроў. Але самае цікавае тое, што ў іх тэлефонах была выяўлена Telegram-супольнасць з пяці чалавек - двух латышоў і траіх украінцаў. Там удзельнікі групы абмяркоўвалі куплю ваенных касак, суму і від валюты, якую прывезці ў Беларусь", - дадалі ў Дзяржпагранкамітэце.

Яшчэ адзін цікавы момант: у тэлефоне другога іншаземца, які нібыта прыляцеў на адпачынак, знойдзены фота каноплі і выкурвання ім жа самакрутак.

14 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/107/55306
Текущая дата: 27.11.2024