Загрузка ядзернага паліва ў рэактар першага энергаблока Беларускай АЭС пачнецца 7 жніўня, паведаміла прэс-сакратарка Міністэрства энергетыкі Вольга Казловіч.
«7 жніўня пачнецца загрузка ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара першага энергаблока БелАЭС. Гэта адзін з этапаў працэсу ўводу энергаблока ў эксплуатацыю», — праінфармавала Вольга Казловіч.
Усяго ў жніўні ў рэактар будуць загружаны 163 цеплавыдзяляльныя зборкі з ядзерным палівам.
Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 блізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі «Расатам». Энергаблокі пакалення 3+ маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Галоўнай іх асаблівасцю з’яўляецца унікальнае спалучэнне актыўных і пасіўных сістэм бяспекі.
Звязда, 6 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/108/55143
Текущая дата: 05.11.2024