Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 7 жніўня ў Беларусі зарэгістравана 68 614 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 1 353 657 тэстаў на каранавірус.
64 200 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерлі 583 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 19,2 млн чалавек, пры гэтым больш за 718 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 5 млн заражаных, Бразілія — больш за 2,9 млн, Індыя — больш за 2 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 7 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/109/55161
Текущая дата: 27.11.2024