Белорусский портал в Казахстане

Грамадзяне Беларусі маюць стапрацэнтны доступ да медыцынскіх паслуг



Такую інфармацыю змяшчае падрыхтаванае НДЭІ Мінэканомікі даследаванне асноўных дасягненняў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь за апошнія 30 гадоў, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Па даступнасці медпаслуг для грамадзян Беларусь падзяляе першае месца ў свеце сумесна з Брунеем і Канадай.

"У нашай краіне адзін з самых нізкіх паказчыкаў дзіцячай смяротнасці ва ўзросце да пяці гадоў. Па гэтым крытэрыі мы займаем чацвёртае месца ў свеце, - расказалі ў Мінэканомікі. - Актыўна развіваецца высокатэхналагічная медыцынская дапамога. Па паказчыку "базавая медыцынская дапамога" Беларусь - на 19-м месцы ў рэйтынгу сацыяльнага прагрэсу, складзеным амерыканскай арганізацыяй Social Progress Imperative ў 2022 годзе".

Па колькасці трансплантацый органаў (55,7 на 1 млн чалавек) Беларусь з`яўляецца лідарам на постсавецкай прасторы (у ЕС - 55,9 трансплантацый на 1 млн, у Расіі - 9,1). За 30 гадоў у краіне распрацавана каля 8 тыс. новых метадаў лячэння і дыягностыкі, наладжана сістэма маніторынгу інфекцый.

Беларусь апярэджвае многія еўрапейскія краіны па ўзроўні забяспечанасці ўрачамі і сярэднім медыцынскім персаналам. У 1991 годзе на 10 тыс. чалавек насельніцтва прыпадаў прыблізна 41 урач-спецыяліст, у 2022 годзе - звыш 55. У сярэднім па ЕС гэты паказчык складае 33, у СНД - 38. Забяспечанасць сярэднім медыцынскім персаналам узрасла са 110 да 135 на 10 тыс. насельніцтва, і гэта вышэй, чым у ЕС (86,8) і СНД (62).

6 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/11/71692
Текущая дата: 01.07.2024