Белорусский портал в Казахстане

Здаць экспрэс-тэст на антыцелы да COVID-19 платна можна ў 10 паліклініках Мінска



Экспрэс-тэставанне на антыцелы да COVID-19 на платнай аснове ў Мінску з 9 ліпеня праводзіцца ў дзесяці амбулаторна-паліклінічных установах, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Экспрэс-тэст можна здаць у 3-й цэнтральнай раённай клінічнай паліклініцы Кастрычніцкага раёна, 6-й паліклініцы (Ленінскі раён), 14-й (Партызанскі раён), 25-й цэнтральнай раённай і 39-й гарадской паліклініках Маскоўскага раёна. Такая магчымасць ёсць і ў 8-й, 29-й, 35-й, 38-й гарадскіх паліклініках, а таксама ў 33-й студэнцкай паліклініцы.

9 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/111/54503
Текущая дата: 29.09.2024