Белорусский портал в Казахстане

МУС просіць жыхароў і гасцей Беларусі своечасова перадаваць інфармацыю аб з`яўленні ў населеных пунктах краіны і паблізу іх падазроных асоб і прадметаў



Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

У МУС адзначылі, што органы ўнутраных спраў прымаюць вычарпальныя меры па забеспячэнні бяспекі грамадзян, у тым ліку пры правядзенні грамадска-палітычных мерапрыемстваў.

Ведамства таксама выказала ўдзячнасць грамадзянам, якія праявілі пільнасць і своечасова праінфармавалі праваахоўныя органы аб падазроных грамадзянах. Размова ідзе пра баевікоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера, якія былі затрыманы 29 ліпеня пад Мінскам. Як паведамлялася, мужчыны прыбылі ў Беларусь для дэстабілізацыі сітуацыі ў перыяд выбарчай кампаніі.

30 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/111/54943
Текущая дата: 27.11.2024