Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 31 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 67 808 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 1 299 428 тэстаў на каранавірус.
62 444 чалавекі больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерлі 559 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 17,3 млн чалавек, пры гэтым больш за 673 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 4,4 млн заражаных, Бразілія — больш за 2,6 млн, Індыя — больш за 1,6 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 31 ліпеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/111/54952
Текущая дата: 27.11.2024