Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 26 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 60 713 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 939 524 тэсты на каранавірус.
42 689 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерла 373 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце больш за 9,7 млн, пры гэтым больш за 492 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 2,5 млн заражаных, Бразілія — больш за 1,2 млн, Расія — больш за 621 тыс.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 26 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/112/54308
Текущая дата: 05.11.2024