Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі выздаравелі і выпісаны 47 553 пацыенты з COVID-19



У Беларусі на 1 ліпеня выздаравелі і выпісаны 47 553 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Зарэгістраваны 62 424 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 013 056 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 398 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

1 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/112/54356
Текущая дата: 01.07.2024