Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Уладзімір Каранік выказаў надзею, што другая хваля каранавіруса ў Беларусі не будзе маштабнай. Пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеканала АНТ.
Міністр аховы здароўя таксама адзначыў, што беларуская медыцынская сфера рыхтуецца да магчымай другой хвалі COVID-19:
— Спадзяемся, што такой маштабнай другой хвалі ў нас не будзе, але ў любым выпадку рыхтуемся, каб усё неабходнае ў сістэме аховы здароўя было, — заявіў У. Каранік.
Таксама ён падкрэсліў, што пандэмія паўплывала на беларускіх медыкаў больш актыўна выкарыстоўваць КТ, «гэта значыць мы зразумелі, наколькі гэта важна і будзем гэта рабіць значна хутчэй».
Па дадзеных 25 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 67 002 выпадкі заражэння каранавірусам, ачунялі і выпісаныя 60 092 пацыента, памерла 530 пацыентаў.
Звязда, 25 ліпеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/112/54811
Текущая дата: 05.11.2024