Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 67 132 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 60 425 чалавек



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 26 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 67 132 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Усяго праведзена 1 251 359 тэстаў на каранавірус.

60 425 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерла 534 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 15,9 млн чалавек, пры гэтым больш за 643 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША —больш за 4,1 млн заражаных, Бразілія — больш за 2,3 млн, Індыя — больш за 1,3 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 26 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/112/54830
Текущая дата: 27.11.2024