Белорусский портал в Казахстане

Стала вядома, колькі подпісаў ініцыятыўныя групы ўжо здалі ў ЦВК



Кампанія па зборы подпісаў ўвайшла ў завяршальную стадыю. Пра гэта распавяла ў адмысловым звароце кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына.

«Дзве ініцыятыўныя групы, якія вылучаюць кандыдатамі спадара Гайдукевіча і спадарыню Кісель зняліся з рэгістрацыі і спынілі збор подпісаў. Шэраг ініцыятыўных груп (з трынаццаці гэта сем) ужо здаюць падпісныя лісты ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі», - паведаміла Ярмошына.

Кіраўнік ЦВК нагадала, што грамадзяне, якія хочуць адклікаць свае подпісы ў падтрымку таго ці іншага кандыдата, павінны звяртацца ў раённыя ці гарадскія выбарчыя камісіі па месцы пражывання.

Ярмошына паведаміла, што больш за ўсё подпісаў здала ініцыятыўная група № 1, якая збірае подпісы ў падтрымку дзеючага прэзідэнта Лукашэнкі - усяго 364 тысячы. На другім месцы ініцыятыўная група Віктара Бабарыкі - каля 150 тысяч подпісаў. Трэцяе і чацвёртае месца дзеляць групы Святланы Ціханоўскай і Валерыя Цапкала - крыху больш за 43 тысячы подпісаў. Менш за 10 тысяч здала група Сяргея Чэрачня, група Дзмітрыева здала 62 подпісы, Ганны Канапацкай - некалькі соцень.

Звязда, 18 чэрвеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/113/54175
Текущая дата: 29.09.2024