Белорусский портал в Казахстане

У некалькіх раёнах рэспублікі знішчаныя плантацыі дзікарослага маку



17 чэрвеня на пшанічным полі ў Ваўкавыскім раёне супрацоўнікі наркакантролю выявілі 28 тон дзікарослага маку. Работнікі сельгаспрадпрыемства знішчылі наркатычныя расліны гербіцыдамі, паведамляе МУС.

Плантацыі з макам таксама выявілі і ліквідавалі на Віцебшчыне. Так, у Лепельскім раёне аператыўнікі знайшлі дзікі мак на 10 гектарах зямлі, а пад Полацкам было скошана каля 100 кілаграмаў расліннага зелля.

З надыходам летняга перыяду міліцыянеры надаюць асаблівую ўвагу выяўленні і знішчэнню наркаплантацый. У 2019 годзе праваахоўнікі выявілі каля 3,7 тыс. незаконных пасеваў, знішчылі больш за 153 тоны расліннага зелля на плошчы 1330 тыс. квадратных метраў. З незаконнага абароту канфіскавана 40 кг макавай саломы, амаль 30 кг - марыхуаны і 18 кг - насення маку.

У МУС адзначаюць, што эфектыўнасць работы па знішчэнні наркатычнай сыравіннай базы залежыць і ад актыўнай грамадзянскай пазіцыі насельніцтва.

Звязда, 19 чэрвеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/113/54215
Текущая дата: 29.09.2024